Сообщения

Сообщения за март, 2019

Рэчы з душой: 5 цікавых handmade-падарункаў да 8 сакавіка

Изображение
Хацелі знайсці да 8 сакавіка падарунак “з душой”, але не патрапілі на кірмаш рамеснікаў “Казюкі”? Не бяда – у крамах Гродна дастаткова цікавых і арыгінальных падарункаў, зробленых умелымі рукамі беларускіх рамеснікаў. У большасці выпадкаў можна ўкласціся ў 20-30 рублёў. 1. Кубачак з дзьмухаўцамі У гэтым творы мастацтва, зробленым з фарфору і пакрытым глазурай, быццам замерла сама вясна. Гарбатка, кіпень – і кветачкі ажывуць, радуючы ўладальніцу сонейкам нават у самы пахмурны дзень! Аўтар – Вольга Угрыновіч. Цэны – 20-40 руб. (у залежнасці ад памераў і ўкамплектаванасці). 2. Скарбонка ў выглядзе фотаапарата Каханая жанчына (сяброўка, маці) любіць фатаграфаваць? Падарыце ёй тэматычную скарбонку: лёгкая (матэрыял – фанера), арыгінальная, яна знойдзе водгук у душы аматараў захоўвання жыццёвых момантаў. Аўтар – Вікторыя Гардзейчук. Цана – да 25 руб. 3. Завушнічкі з засушанымі раслінамі Час для іх спыніўся! Раслінкі, запячатаныя назаўсёды ў ювелірную смалу, на шмат го