Сообщения

Сообщения за февраль, 2019

Жалезнае мастацтва Яна Перагінца

Изображение
 З творчасцю Яна Перагінца, майстра мастацкай коўкі, я пазнаёмілася ў Фэйсбуку. Асабліва зачапіў вока каваны краявід – гарадзенская вулачка, пажарная вежа. Захацелася сустрэцца з кавалём і ўбачыць творы, патрымаць у руках незвычайныя вырабы. Мы дамовіліся сустрэцца ў гарадской майстэрні Яна, якая знаходзіцца ў прыватным сектары. Падыходзячы да прызначанага месца, я ўбачыла нейкі дзіўны аб’ект. Падумалася: “Так, тут працуе майстар!”    Ян адчыняе веснічкі, і мы праходзім у глыб падворка. Сцежка скончылася перад  невялічкім  збудаваннем. Працоўня выглядае маленькай, але вельмі …насычанай і багатай. Паўсюль стаяць, ляжаць, вісяць творы майстра. Недзе з цёмнага закутка выглядае каваны кот. Рыбіны пабліскваюць вачыма і нясуць на сваіх хрыбтах дамкі … Бы казачны куфэрак, напоўнены незвычайнамі скарбамі. Кавальствам Ян займаецца з 2004 года, калі паступіў у Гарадзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы на мастацкае адзяленне. -Вучыўся завочн

“Вядоўца на вяселлі – мужчына? Гэта стэрэатып”. Гродзенка стала найлепшай вядоўцай года

Изображение
Гродзенка Анжаліка Хурс перамагла ў намінацыі “Вядоўца года” на 4-й штогадовай прэміі ў сферы вясельнага бізнесу. Пераможцаў узнагароджвалі 17 лютага ў Мінску. Пра шлях да перамогі, пра тое, чаму вырашыла стаць вядоўцай і аб цікавых момантах з працоўнай практыкі Анжаліка расказала  Hrodna.life . -Анжаліка, на тваю думку, чаму менавіта цябе абралі найлепшай вядоўцай года? – Для ўдзелу неабходна было зняць ролік, паказаць у ім максімальна сваю працу: што ты праводзіш, як ты гэта робіш, з кім супрацоўнічаеш (кавер-гурты, ды-джэі, музыкі), выязныя рэгістрацыі… Былі крытэрыі ацэнкі: пастаноўка мовы, арыгінальнасць роліка, часовыя рамкі. Ацэньвалі два незалежныя журы: народнае галасаванне і вядоўцы-прафесіяналы з Расіі. Крута, што я перамагла адразу ў дзвюх намінацыях: мяне абралі і прафесіяналы, і звычайны народ. -Упершыню ўдзельнічала ў такім конкурсе? Што дае перамога? -Так, гэта мой першы досвед. Перамога дае вядомасць: будуць ведаць тыя, хто раней не ведаў. Спадзяюся, ш

“Маналог” па-гарадзенску

Изображение
Заснежаны, зімовы Гродна і лірыку быцця, можна ўбачыць не толькі на вуліцы, але і на карцінах Антаніны Панамаровай. Першая персанальная выстава мастачкі “Маналог” адкрылася 10 снежня ў галярэі “Тызенгаўз”. Першая выстава – гэта заўсёды падзея ў жыцці мастака. Антаніна выпускніца мастацкага адзялення Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта    імя Янкі Купалы. У гэты дзень яе выкладчыкі і ўжо калегі прыйшлі павіншаваць мастачку, і выказаць словы падтрымкі. На выставе прадстаўлены творы ў жанрах краявід і нацюрморт. Мы можам пабачыць як вельмі знаёмыя, пазнавальныя краявіды Гродна, так і вельмі асабісты свет аўтаркі. Быццам за кожным нацюрмортам хаваецца нейкая свая гісторыя. І простыя побытавыя рэчы набываюць лірычны настрой. "У кожнай працы мастачка гаворыць нешта новае пра сябе, як яна бачыць наваколле і ацэньвае яго. У межах аднаго жанру пейзаж, іншыя жанры. Гэтае спалучэнне паказвае, што аўтарка знаходзіцца ў пошуку, эксперыментуе.  

Бандзюгі і амапаўцы гавораць па-беларуску ў Гарадзенскім кніжным клубе.

Изображение
Як людзі становяцца бамжамі і трапляюць на сметніцу, чаму амапаўцы размаўляюць па-беларуску, і  дзе шукаць шчасця – ўсё гэта абмяркоўвалі ў Гарадзенскім кніжным клубе разам з аўтарам аповесці “ Кароль Капайла і яго атачэнне” Міхася Зізюка. Да кніжнага клубу трэба рыхтавацца! Абвесткі ў інтэрнеце пра сустрэчы Кніжнага клубу я бачыла ўжо даўно і  мне было цікава, бо чытаць люблю з дзяцінства, але звыклыя “няма часу” і “наступны раз” рабілі сваю справу.  Досвед удзелу ў кінаклубе, (гэтыя прыемныя пачуцці, калі твой мозг варушыцца, эмоцыі , новыя думкі і адкрыцці,) казаў  - “Ідзі!”. Пасля чарговага віртуальнага запрашэння вырашыла схадзіць, тым больш што час сустрэчы зручны – 19.00. Тут ёсць свае ньюансы, калі ты прыходзіш у кінаклуб, то напачатку адбываецца прагляд фільму, які часцей за ўсё ты бачыш упершыню, а потым рэфлексіі - абмеркаванне. Да кніжнага клубу трэба рыхтавацца! Мадэратары абіраюць твор, загадзя робяць абвестку, калі ёсць магчымасць запрашаюць аўтара. Мне

З-за завірухі згубіліся людзі

Изображение
Двое невідушчых  згубіліся з-за моцнай заснежанасці ў горадзе. Пра праблемы людзей з белым кіем расказала Ірына Кузьменка - спецыяліст па навучанню невідушчых людзей арыентаванню ў прасторы. Снег закрывае арыентыры. Бардзюры, краі газонаў, розныя канаўкі – усё, што важна для сляпога чалавека каб арыентавацца. І калі вось такі снегапад , як у гэтыя дні, гэтыя людзі проста трапляюць у складаную сітуацыю і губляюцца.    Два чалавека ўчора збіліся з арыентыру, на шчасце мінакі звярнулі на іх увагу і дапамаглі дайсці да прыпынку. Таму, калі вы бачыце людзей з белым кіем, якія згубілі арыентыр, не саромцеся, падыйдзіце і спытайце, ці патрэбна ім дапамога.

"Стары Гродна" - горад, які мы любім

Изображение
Выстава "Стары Гродна" адкрылася ў галярэі "Тызенгаўз" 29 лістапада. Убачыць жывапіснае ўвасабленне знаёмых гарадскіх краявідаў прапанавалі гледачам два творцы. Мастакі Аляксей Навумчык і Анджэй Трубіцкі такім чынам прызналіся ў любові да свайго горада, у якім яны нарадзіліся і  які, на іх думку, можна маляваць бясконца. Утульныя дворыкі, загадкавыя завулкі, велічныя храмы як невычэрпная крыніца натхнення.  Сваім поглядам падзялілася мастацтвазнаўца Марына Загідуліна: "Наш горад мастакі адлюстроўвалі з даўніх часоў. Прыгадаем гравюру Адэльгаўзера-Цюндта, малюнкі Напалеона Орды. Сёння мы бачым новых творцаў, і хоць матывы на іх карцінах вельмі звычайныя і знаёмыя кожнаму, але яны знайшлі свой адметны ход, сваю фішку. Жывапіс Анджэя вельмі экспрэсіўны, эмацыйны, а Аляксея - лірычны і лагодны. Адчуваецца любоў да горада і да яго гісторыі." На адкрыццё выставы прыйшло шмат студэнтаў Каледжа мастацтваў і выкладчыкі. І адбылася вельмі жыва

“Што беларусу дрэнна,тое немцу добра”. Валанцёрка з Нямеччыны распавяла, чаму хоча вольна размаўляць на беларускай мове

Изображение
Аляксандра Ілюкевіч прыехала з   горада Бамберг, што на поўначы Баварыі. 25-гадовая валанцёрка ў Гародні працуе ва Універсітэце Залатога Веку і   вучыць беларускую мову. Аляксандра паставіла сабе за мэту вольна размаўляць па-беларуску. Мосцік да Беларусі. “Усё думала: навошта мне Гародня? Потым даведалася, што тата тут служыў два гады ў арміі. Вось і з’явіўся мосцік паміж мной і гэтым цудоўным горадам . А нарадзілася я ў Менску, шэсць год пражыла з бацькамі ў Слуцку, дзе зараз маю шмат сваякоў!”- усміхаецца дзяўчына, апярэджваючы маё пытанне аб тым, чаму прыехала сюды з Германіі. У 2017 годзе Аляксандра скончыла ўніверсітэт Friedrich - Schiller - Universit ä t  у горадзе Ена, вывучала там сацыялогію і культуралогію. Пасля адправілася шукаць сябе, падарожнічаць. Ёсць такая практыка ў Еўропе. Паглядзела на рэсурсе workway . info ,дзе прапаноўваюць працоўныя месцы. Асабліва цікавіла   Беларусь. У выніку праз face