“Маналог” па-гарадзенску


Заснежаны, зімовы Гродна і лірыку быцця, можна ўбачыць не толькі на вуліцы, але і на карцінах Антаніны Панамаровай. Першая персанальная выстава мастачкі “Маналог” адкрылася 10 снежня ў галярэі “Тызенгаўз”.



Першая выстава – гэта заўсёды падзея ў жыцці мастака. Антаніна выпускніца мастацкага адзялення Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта  імя Янкі Купалы. У гэты дзень яе выкладчыкі і ўжо калегі прыйшлі павіншаваць мастачку, і выказаць словы падтрымкі.




На выставе прадстаўлены творы ў жанрах краявід і нацюрморт. Мы можам пабачыць як вельмі знаёмыя, пазнавальныя краявіды Гродна, так і вельмі асабісты свет аўтаркі. Быццам за кожным нацюрмортам хаваецца нейкая свая гісторыя. І простыя побытавыя рэчы набываюць лірычны настрой.







"У кожнай працы мастачка гаворыць нешта новае пра сябе, як яна бачыць наваколле і ацэньвае яго. У межах аднаго жанру пейзаж, іншыя жанры. Гэтае спалучэнне паказвае, што аўтарка знаходзіцца ў пошуку, эксперыментуе.  У пейзажах яшчэ адчуваецца ўплыў выкладчыка, вядомага гарадзенскага мастака Аляксандра Дулуба.



Нацюрморты – паказвае сваё асяродзе, быт 

напоўнены  дэталямі. Нацюрморт са швейнай машынкай адсылае да творчасці вядомага Віцебскага мастака Юдэль Пэна.” - распавяла мастацтвазнаўца Марына Загідуліна.

















Наведаць выставу Антаніны Панамаровай “Маналог” можна да 31 студзеня.







Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Жалезнае мастацтва Яна Перагінца

“Пастушка і рок”: цікавосткі з жыцця Дануты Бічэль

"Стары Гродна" - горад, які мы любім