"Стары Гродна" - горад, які мы любім




Выстава "Стары Гродна" адкрылася ў галярэі "Тызенгаўз" 29 лістапада. Убачыць жывапіснае ўвасабленне знаёмых гарадскіх краявідаў прапанавалі гледачам два творцы. Мастакі Аляксей Навумчык і Анджэй Трубіцкі такім чынам прызналіся ў любові да свайго горада, у якім яны нарадзіліся і  які, на іх думку, можна маляваць бясконца.


Утульныя дворыкі, загадкавыя завулкі, велічныя храмы як невычэрпная крыніца натхнення. Сваім поглядам падзялілася мастацтвазнаўца Марына Загідуліна: "Наш горад мастакі адлюстроўвалі з даўніх часоў. Прыгадаем гравюру Адэльгаўзера-Цюндта, малюнкі Напалеона Орды. Сёння мы бачым новых творцаў, і хоць матывы на іх карцінах вельмі звычайныя і знаёмыя кожнаму, але яны знайшлі свой адметны ход, сваю фішку. Жывапіс Анджэя вельмі экспрэсіўны, эмацыйны, а Аляксея - лірычны і лагодны. Адчуваецца любоў да горада і да яго гісторыі."
На адкрыццё выставы прыйшло шмат студэнтаў Каледжа мастацтваў і выкладчыкі. І адбылася вельмі жывая гутарка. Мастакі дзяліліся сваім творчым досведам і сталіся для, магчыма будучых калег своеасаблівым прыкладам. Бо Аляксей і Анджэй таксама скончылі Каледж мастацтваў і працягнулі навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Наведаць выставу "Стары Гродна",  пакінуць свае ўражанні і водгукі можна да 13 снежня.









Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Жалезнае мастацтва Яна Перагінца

“Пастушка і рок”: цікавосткі з жыцця Дануты Бічэль