З-за завірухі згубіліся людзі



Двое невідушчых  згубіліся з-за моцнай заснежанасці ў горадзе. Пра праблемы людзей з белым кіем расказала Ірына Кузьменка - спецыяліст па навучанню невідушчых людзей арыентаванню ў прасторы.

Снег закрывае арыентыры. Бардзюры, краі газонаў, розныя канаўкі – усё, што важна для сляпога чалавека каб арыентавацца. І калі вось такі снегапад , як у гэтыя дні, гэтыя людзі проста трапляюць у складаную сітуацыю і губляюцца.  Два чалавека ўчора збіліся з арыентыру, на шчасце мінакі звярнулі на іх увагу і дапамаглі дайсці да прыпынку. Таму, калі вы бачыце людзей з белым кіем, якія згубілі арыентыр, не саромцеся, падыйдзіце і спытайце, ці патрэбна ім дапамога.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Жалезнае мастацтва Яна Перагінца

“Пастушка і рок”: цікавосткі з жыцця Дануты Бічэль

"Стары Гродна" - горад, які мы любім