Рэчы з душой: 5 цікавых handmade-падарункаў да 8 сакавіка

Хацелі знайсці да 8 сакавіка падарунак “з душой”, але не патрапілі на кірмаш рамеснікаў “Казюкі”? Не бяда – у крамах Гродна дастаткова цікавых і арыгінальных падарункаў, зробленых умелымі рукамі беларускіх рамеснікаў.
У большасці выпадкаў можна ўкласціся ў 20-30 рублёў.

1. Кубачак з дзьмухаўцамі

У гэтым творы мастацтва, зробленым з фарфору і пакрытым глазурай, быццам замерла сама вясна. Гарбатка, кіпень – і кветачкі ажывуць, радуючы ўладальніцу сонейкам нават у самы пахмурны дзень! Аўтар – Вольга Угрыновіч. Цэны – 20-40 руб. (у залежнасці ад памераў і ўкамплектаванасці).

2. Скарбонка ў выглядзе фотаапарата

Каханая жанчына (сяброўка, маці) любіць фатаграфаваць? Падарыце ёй тэматычную скарбонку: лёгкая (матэрыял – фанера), арыгінальная, яна знойдзе водгук у душы аматараў захоўвання жыццёвых момантаў. Аўтар – Вікторыя Гардзейчук. Цана – да 25 руб.

3. Завушнічкі з засушанымі раслінамі

Час для іх спыніўся! Раслінкі, запячатаныя назаўсёды ў ювелірную смалу, на шмат год парадуюць уладальніц такіх цудаў! Аўтар – Юлія Жэбко. Цэны – 20-35 руб. (у залежнасці ад абранай рэчы).


4. Пралескі з кузуркай.

Такой кампазіцыяй вельмі лёгка стварыць вясенні настрой. Кветачкі, зробленыя з фоамірану, здаюцца жывымі! А маленькая кузурка (палімерная гліна), якая соладка спіць пад пралескамі, нагадае аб хуткім абуджэнні прыроды. Аўтар – Кацярына Неўгень. Цана – да 22 руб.

5. Брошкі-сукуленты

Сукуленты – шматгадовыя расліны, якія маюць спецыяльныя тканкі для запасу вады і растуць у месцах з засушлівым кліматам. Зробленыя з палімернай гліны, пяшчотныя сукуленты сталі модным трэндам. Шмат модніц жадаюць мець у сваёй скарбонцы такое мілае і загадкавае ўпрыгожванне. Аўтар – Юлія Свіцяшчук. Цэны – 14-30 руб. (у залежнасці ад памераў).

Гэтыя і іншыя цікавыя хэндмэйд-падарункі я адшукала ў крамах: Friends, “Лёля”, “Цудоўня”, “У Майстра”.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Жалезнае мастацтва Яна Перагінца

“Пастушка і рок”: цікавосткі з жыцця Дануты Бічэль

"Стары Гродна" - горад, які мы любім